Телеграм

Каардынацыйная Рада

@rada_vision Политика и экономика
РКН: проверяем Иноагент: проверяем
Прадстаўнічы орган дэмакратычнай часткі грамадства. Сайт: https://rada.vision/
Далучыцца да адкрытага чату КР: https://t.me/+v6zi--CSwMkyOThi

Статистика обновлена 12.11.2026 в 10:49 · 3 просмотра страницы · Хотите больше просмотров?

Подписчики3 218 +0 за 1 день
Охват поста632 20% от подписчиков
ERR за месяц19,64%
ERR за 24 часа10,36%

Динамика за 30 дней

Рекламные публикации

Рекламных публикаций не найденоЗа последнее время мы не нашли на площадке ни одного рекламного поста.

Последние публикации

Все посты канала →
Каардынацыйная Рада tg3.2 тыс. подписчиков
Открыть пост ↗
Дэлегат Каардынацыйнай рады Іван Краўцоў апублікаваў праграму пераходнага перыяду

Дэлегат Каардынацыйнай рады Іван Краўцоў прадставіў «Праграму Краўцова: 11 вымярэнняў» — план пераходу Беларусі да ўстойлівага развіцця на 2027–2031 гады.

Праграма ахоплівае адзінаццаць напрамкаў: вызваленне палітвязняў, права і свабоды, вяртанне беларусаў з эміграцыі, мову і сімвалы, дзяржаўны апарат, санкцыі, эканоміку, суверэнітэт, мір ва Украіне, еўрапейскую інтэграцыю, перамовы і выбары. Па кожным вымярэнні вызначаны тэрмін і крытэрый праверкі.

Сярод прапаноў: вызваленне ўсіх палітвязняў да канца 2027 года, рэферэндум аб вяртанні Канстытуцыі 1994 года, прыпыненне санкцый з неадкладным аднаўленнем у выпадку адкату рэформаў. На пераходны перыяд праграма прадугледжвае, што ўрад фармуецца з Аб’яднанага пераходнага кабінета, а дэлегаты Каардынацыйнай рады становяцца дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў да выбараў 2029 года.

Поўны тэкст праграмы: https://dynamic-florentine-e130d7.netlify.app
👁 159 ❤ 4😁 4👍 3 ↻ 9 сегодня в 07:02
Каардынацыйная Рада tg3.2 тыс. подписчиков
Открыть пост ↗
Калі ЗША раптам возьмуць паўзу: ці пачне Еўропа сама дамаўляцца з Лукашэнкам пра палітвязняў? Стрым са спікерам Каардынацыйнай рады Арцёмам Бруханом

Лукашэнка прапануе ЗША і Еўропе “перагарнуць старонку” і зняць з Беларусі санкцыі. Аргумент у яго такі: Захад стаміўся ад вайны ва Украіне, таму патрэбныя кампрамісы і дээскалацыя.

Але дэмсілы папярэджваюць, што рэжыму верыць нельга. А калі ўжо пачынаць дыялог, дык толькі з удзелам апанентаў рэжыму.

Што будзе, калі спецпасланнік Трампа Джон Коўл перастане ездзіць у Мінск? Ці атрымліваецца ў дэмакратычных структураў вырашаць праблемы беларусаў з дакументамі за мяжой? І ці ёсць надзея ўбачыць Лукашэнку ў Гаазе?

На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае намеснік кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Арцём Брухан. Глядзіце стрым тут, задавайце пытанні: https://www.youtube.com/watch?v=APlc-Wx1p3M
👁 277 ❤ 11👍 8👎 1 💬 1 ↻ 1 10 ноября
Каардынацыйная Рада tg3.2 тыс. подписчиков
Открыть пост ↗
Мы не забылі!

Дэлегаты і дэлегаткі Каардынацыйнай Рады ў складзе фракцыі «Кааліцыя Латушка і Рух «За Свабоду»» прынялі ўдзел у мітынгу, прысвечаным шостай гадавіне забойства Рамана Бандарэнкі, які прайшоў у Варшаве.

У мітынгу ўдзельнічалі лідар фракцыі Павел Латушка, Алег Кулеша, Яна Латушка, Васіль Плешкуноў, Наталля Барысёнак.

Падчас выступу Павел Латушка адзначыў, што мы не забыліся ні пра Рамана Бандарэнку, ні пра кожнага, хто быў забіты рэжымам Лукашэнкі, і будзем працягваць змагацца, каб справядлівасць для вінаватых у забойствах наступіла.
👁 390 ❤ 28👍 6💔 4 9 ноября