Телеграм

Мая Краіна Беларусь

@mkbelarus Общие новости и СМИ
РКН: проверяем Не иноагент
Галоўны канал пра Беларусь!
Не сілай, а розумам!

Статистика обновлена 12.11.2026 в 18:26 · 1 просмотр страницы · Хотите больше просмотров?

Подписчики15 090
Охват поста2 398 16% от подписчиков
ERR за месяц15,89%
ERR за 24 часа11,77%

Динамика за 30 дней

Рекламные публикации

Рекламных публикаций не найденоЗа последнее время мы не нашли на площадке ни одного рекламного поста.

Последние публикации

Все посты канала →
Мая Краіна Беларусь tg15 тыс. подписчиков
Открыть пост ↗
Тихановская добивается расследования смерти Романа Бондаренко

В шестую годовщину его смерти она заявила, что виновные до сих пор не понесли ответственности.

Об этом сообщает REFORM. Тихановская также призвала привлечь к ответственности всех причастных.

Уголовное дело приостановили в 2021 году. По словам Тихановской, в журналистских расследованиях называли людей, чью причастность необходимо проверить.
👁 971 👍 44❤ 7🤡 4 💬 1 ↻ 6 сегодня в 10:59
Мая Краіна Беларусь tg15 тыс. подписчиков
Открыть пост ↗
Беларускі раскол: 403 гады таму забіты Ясафат Кунцэвіч

Язафат Кунцэвіч — уніяцкі архіепіскап Полацкі, адзін з найбольш вядомых прыхільнікаў аб’яднання Заходняй і Усходняй хрысціянскіх цэркваў. Ён быў актыўным правадніком Берасцейскай уніі 1596 года.

Берасцейская унія была заключана дзеля пераадолення міжканфесійных супярэчнасцяў і змяншэння ўплыву Масквы на ўнутраныя справы Вялікага Княства Літоўскага. Паводле яе ўмоў, частка праваслаўнай іерархіі прызнала адзінства з Рымам, захаваўшы ўсходні абрад і царкоўныя традыцыі.

Іван Кунцэвіч нарадзіўся ў 1580 годзе ва Уладзіміры-Валынскім у праваслаўнай сям’і. Пасля Берасцейскай уніі пераехаў у Вільню. У 1604 годзе прыняў манаства пад імем Язафат, у 1609-м стаў святаром, а ў 1614-м — архімандрытам віленскага Свята-Траецкага манастыра.

Кунцэвіч пісаў працы пра неабходнасць аднаўлення еднасці Заходняй і Усходняй цэркваў. З 1618 года ён займаў пасаду архіепіскапа Полацкага. На гэтай пасадзе Язафат займаўся аднаўленнем храмаў, у тым ліку Сафійскага сабора ў Полацку, адкрыццём царкоўнапрыходскіх школ і пашырэннем уніі.

Ягоная дзейнасць выклікала вострае супрацьстаянне з праваслаўнымі іерархамі, якія адмаўлялі царкоўнае адзінства з Рымам. Кунцэвіча абвінавачвалі ў гвалтоўным насаджэнні ўніі. Сам ён адмаўляў гэтыя абвінавачанні: «Я ж ніколі нікога да уніі гвалтам не прымушаў, такога ніколі не было. Абараняць жа мае царкоўныя правы, калі на мяне наступаюць гвалтам, мяне абавязвае звычайная епіскапская прысяга»

12 лістапада 1623 году віцебскія праваслаўныя месьцічы забілі ўніяцкага арцыбіскупа, які прыехаў у разьвярэджаны рэлігійнымі спрэчкамі горад. Зьнявечыўшы Кунцэвічава цела, нябожчыка скінулі ў Дзьвіну. Існуе паданьне, што па сьмерці ўладыку Язафата знайшлі на снопе сьвятла, якое ішло проста з ракі.

Пры канцы XVII стагодзьдзя Язафат Кунцэвіч быў далучаны да ліку сьвятых як пакутнік за веру. Для грэка-каталікоў ён застаецца святым пакутнікам і сімбалам еднасці царквы.
👁 1.1 тыс. ❤ 12👏 6🙏 5 💬 7 ↻ 7 сегодня в 08:59
Мая Краіна Беларусь tg15 тыс. подписчиков
Открыть пост ↗
Палітвязні: цяжкая размова

Былая дырэктарка дзіцячага хоспіса Вольга Вялічка напісала кнігу "Нябачныя: жонкі беларускіх палітвязняў".

У кнізе падымаецца няпростае пытанне: гвалт у семьях рэпрэсаваных беларусаў.

Варта адзначыць, што раней ніхто не падымаў гэтую праблему на такім узроўні.

Прадмову да кнігі, аднак, пісалі мужчыны-былыя палітвязні. Гэта Уладзь Лабковіч, Мікола Дзядок і іншыя.

Яны ж будуць выступаць на прэзентацыі кнігі, якая адбудзецца ў Вільні па адрасе Bokšto 4.

То запрашаем віленскіх беларусаў!

А хто не можа прыйсці і знаходзіцца тэрытарыяльна па-за межамі Беларусі, той зможа падтрымаць Вольгу Вялічка і ейную справу, купіўшы кнігу ў выдавецтве Gutenberg.
👁 1.2 тыс. ❤ 23🤡 3⚡ 1 ↻ 5 сегодня в 07:29