У Мінску стартаваў форум працаўніц сельскай галіны
🌸🌸🌸Напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу 13-14 лістапада ў нашай краіне праходзіць V Ушанаванне працаўніц сяла.
Арганізатарам мерапрыемства выступае грамадскае аб’яднанне “Беларускі саюз жанчын” сумесна з Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання і Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі.
У праграме форуму – экскурсіі, урачыстае адкрыццё сустрэчы, наведванне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.
Сярод 600 удзельніц рэспубліканскага ўшанавання ў саставе дэлегацыі Гродзенскай вобласці чатыры вопытныя і адданыя сваёй справе работніцы Дзятлаўскага раёна – начальнік цэха рэпрадуктара свінакомплекса ААТ “Граніт-Агра” Ірына Сёмуха, памочнік брыгадзіра вытворчай брыгады ў раслінаводстве КСУП “Жукоўшчына” Алена Касянюк, лабарант Дзятлаўскай раённай ветстанцыі Анастасія Макоўская, кладаўшчык КСУП “Хвінявічы” Марыя Апанасік.
Перад дарогай у сталіцу яны зазначылі, што едуць на мерапрыемства з выдатным настроем і пачуццём гонару за свой рэгіён і працоўныя калектывы, чакаюць ад жаночага форуму цікавых уражанняў, новых знаёмстваў, пазітыву і яшчэ больш даведацца пра актыўных работніц сельскагаспадарчай галіны з розных рэгіёнаў, магчыма, узяць на ўзбраенне лепшыя ідэі і вопыт, а таксама адпачыць і далучыцца да культурнага жыцця краіны.
➡️ https://diatlovonews.by/u-minsku-startava-forum-praca-nic-selskaj-galiny/