Телеграм

Новы Час

@novychas Общие новости и СМИ
РКН: проверяем Не иноагент
Наш час - у нашых руках. Апошнія навіны Беларусі і аператыўная інфармацыя пра падзеі ў свеце. А таксама аўтарская аналітыка, гутаркі з цікавымі людзьмі - у нас вы знойдзеце тое, чаго няма ў іншых!

Сайт: novychas.online


Па ўсіх пытаннях: @novychas_bot

Статистика обновлена 12.11.2026 в 18:26 · 1 просмотр страницы · Хотите больше просмотров?

Подписчики1 759
Охват поста340 19% от подписчиков
ERR за месяц19,33%
ERR за 24 часа13,02%

Динамика за 30 дней

Рекламные публикации

Рекламных публикаций не найденоЗа последнее время мы не нашли на площадке ни одного рекламного поста.

Последние публикации

Все посты канала →
Новы Час tg1.8 тыс. подписчиков
Открыть пост ↗
Мозг таксама любіць увагу, навізну і невялікія выклікі ❤️

Падрыхтавалі для вас карткі з простымі гульнявымі практыкаваннямі, якія дапамогуць патрэніраваць увагу, памяць і каардынацыю. Іх стварыла Наталля Фурсава, якая вядзе курс «Мозг у тонусе» ў Беларускім Універсітэце Залатога Веку (УЗВ) у Польшчы. Практыкаванні нескладаныя, не патрабуюць спецыяльнай падрыхтоўкі і могуць стаць прыемнай часткай кожнага дня.

Гэтыя карткі з'явіліся на базе УЗВ — адукацыйна-інтэграцыйнай пляцоўкі, якая аб'ядноўвае беларусаў і беларусак сталага ўзросту ў Польшчы. Тут можна не толькі вучыцца новаму, але і знаходзіць сяброў, аднадумцаў, падтрымку і адчуванне супольнасці. Бо заставацца актыўнымі, цікаўнымі да свету і адкрытымі да новага важна ў любым узросце. І гэтыя практыкаванні — яшчэ адна невялікая магчымасць паклапаціцца пра сябе. Іх можна адаптаваць пад сябе і выконваць незалежна ад узросту. Гэта не медыцынскі спосаб лячэння і не гарантыя паляпшэння памяці, а простая гульнявая практыка для разумовай актыўнасці.
👁 121 ❤ 10❤‍🔥 2 ↻ 3 сегодня в 11:16
Новы Час tg1.8 тыс. подписчиков
Открыть пост ↗
Генерал NATO: Толькі Украіна мае права вызначаць будучыню сваіх тэрыторый

👉 НЧ

ЗША спрабуюць знайсці розныя варыянты вырашэння тэрытарыяльнага пытання для ўрэгулявання вайны Расіі супраць Украіны. Аднак не ва ўсіх такія крокі выклікаюць ухваленне нават у асяроддзі саюзнікаў Штатаў. А Расія, падобна, сапраўды зацягвае перамовы, прапаноўваючы абмеркаваць тое, што Украіны амаль не тычыцца. Ідуць 1723-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Чытаць далей

Чытаць без VPN
👁 171 💯 6👍 1 ↻ 1 сегодня в 06:31
Новы Час tg1.8 тыс. подписчиков
Открыть пост ↗
«Дызельная здзелка» Трампа з Расіяй аказалася нікому не патрэбная

👉 НЧ

Адзіны танкер з расійскім дызельным палівам, які даплыў да берагоў ЗША, не можа разгрузіцца — ніхто не хоча набываць расійскі дызель. У самой РФ з’явіліся вялікія праблемы з бюджэтам, а ў Абу-Дабі працягваюцца мірныя перамовы, на якіх Расія выкарыстоўвае фэйкавыя мапы баявых дзеянняў. Ідуць 1722-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Чытаць далей

Чытаць без VPN
👁 229 🔥 4👍 3 ↻ 3 вчера в 06:30