⬜️Дзелімся з вамі цікавым і карысным 😎Кадравы Рэзерв запускае новую маштабную адукацыйную праграму «Агенты перамен: місія выканальная»Гэта 152 гадзіны сістэмнага анлайн-навучання, якія дапамогуць выйсці за межы сваёй прафесіі, паглядзець на складаныя пытанні шырэй і знайсці новыя магчымасці для прымянення ўласнага досведу.
Што будзем вывучаць?🔹 Як працуюць дзяржава, права і грамадскія інстытуты?
🔹 Чаму адны рэформы даюць вынік, а іншыя застаюцца на паперы?
🔹 Як прымаюцца рашэнні і ўзгадняюцца розныя інтарэсы?
🔹 Як весці перамовы, аргументаваць сваю пазіцыю і знаходзіць рашэнні ў складаных сітуацыях?
🔹 Як звязаць веды з права, эканомікі, кіравання і камунікацыі ў адну сістэму?
Каму будзе карысная праграма?Менеджарам, IT-спецыялістам, прадпрымальнікам, юрыстам, журналістам, выкладчыкам, даследчыкам, супрацоўнікам NGO, маладым спецыялістам і ўсім, хто хоча развівацца, разумець больш і прымяняць свае веды ў новых сферах.
Як далучыцца?✅ Запоўніце кароткую анкету — і атрымлівайце запрашэнні на адкрытыя анлайн-лекцыі.
✅ Хочаце больш магчымасцяў? Далучайцеся да Кадравага Рэзерву! Удзельнікі кампаніі атрымліваюць доступ да запісаў лекцый, дадатковых матэрыялаў, новых адукацыйных праграм і мерапрыемстваў, а таксама магчымасць удзельнічаць у адукацыйных паездках.
Навучанне бясплатнае і праходзіць анлайн.
Бяспека ўдзельнікаў — наш прыярытэт. Лекцыі праводзяцца ў Zoom Webinar: слухачы не бачаць іншых слухачоў і іх імёнаў, уключаць камеру ці мікрафон не патрабуецца.
📅 Набор адкрыты да 30 лістапада 2026 года.
👉 Падаць заяўку:
https://pr-belarus.org/be/apply-by📖
Падрабязней пра праграмуДалучайцеся самі і падзяліцеся гэтым запрашэннем з тымі, каму праграма можа быць карыснай.ℹ️ Гэтая аб'ява прадастаўлена партнёрамі ХАБа.
Мы не валодаем дадатковай інфармацыяй.Падтрымаць Беларускі Моладзевы Хаб данатам
👉
Падтрымаць📍 Dożynkowa 6a, Варшава
⬜️ Беларускі Моладзевы Хаб