Нагадаю, што да гэтага прывялі "рамантычныя скандалы" Джэнсэна Хуанга. Пазашлюбныя зносіны з падазраванай у шпіянажы на Кітай дырэктаркай кампаніі-партнёркі NVIDIA, а таксама такога ж плана зносіны з супрацоўніцай самой NVIDIA балюча ўдарылі па фінансаваму становішчу амерыканскай кампаніі. Толькі за сёння акцыі NVIDIA патаннелі на 14% да 150$ за акцыю. Акцыі ўсіх астатніх кампаній BigTech таксама паляцелі ўслед.
Сёння топ-мэнэджар пакінуў не толькі пасаду кіраўніка карпарацыі, але і рады дырэктароў. Кіраваць кампаніяй часова будзе Калет Крэс - цяперашняя выканаўчая віцэ-прэзідэнтка і фінансавая дырэктарка. Да назначэння пераемніка яна будзе сумяшчаць усе тры пасады.
Хуанг кіраваў тэхналагічнай кампаніяй з дня яе заснавання ў 1993 годзе.