Телеграм

Беларускі Дабраахвотніцкі Корпус

@BDK022 Военная тематика
РКН: проверяем Не иноагент
Яднанне Беларускіх дабраахвотнікаў для выканання баявых задач і фармавання ваярскага Братэрства.

Пра нас:
https://linktr.ee/BelarusianVolunteerCorps

Далучыцца:
vajary_bdk@proton.me
@BelVolCorRECRUIT2022

Медыя: belarusiancorps.press@gmail.com

Статистика обновлена 13.11.2026 в 18:16 · 1 просмотр страницы · Хотите больше просмотров?

Подписчики6 428
Охват поста3 927 61% от подписчиков
ERR за месяц61,09%
ERR за 24 часа22,15%

Динамика за 30 дней

Рекламные публикации

Рекламных публикаций не найденоЗа последнее время мы не нашли на площадке ни одного рекламного поста.

Последние публикации

Все посты канала →
Открыть пост ↗
Прэзідэнт Украіны падпісаў Закон №16094, які працягвае тэрміны афармлення пасведчанняў на часовае пражыванне для замежных вайскоўцаў.

Гэта важны крок для ўсех дабраахвотнікаў, у тым ліку беларусаў, якія са зброяй у руках абараняюць Украіну. Раней дакументы неабходна было аформіць да 10 лістапада, што ва ўмовах вайны было практычна немагчыма, таму магчымасьць своечасова ўрэгуляваць свой прававы статус мае асаблівае значэньне.

Беларускі Дабраахвотніцкі Корпус таксама працягвае сыстэмную працу ў інтарэсах беларускіх дабраахвотнікаў.

За апошні час прадстаўнікі беларускіх дабраахвотнікаў узялі ўдзел у закрытай сустрэчы з Аб’яднаным цэнтрам СБУ, які зьяўляецца складнікам Каардынацыйнага штабу з пытаньняў абыходжаньня з вайсковапалоннымі.

Падчас сустрэчы абмеркавалі:
- ​пошук замежных дабраахвотнікаў, якія знаходзяцца ў палоне;
- ​пытаньне вызваленьня замежнікаў з палону;
- ​пошук і рэпатрыяцыю целаў загінулых вайскоўцаў.

​Па выніках сустрэчы:
- ​наладжанае міжведамаснае ўзаемадзеяньне;
- ​дасягнутыя дамоўленасьці пра перадачу фатаграфіяў замежных дабраахвотнікаў, геалакацыяў і абставінаў для захадаў па пошуку ў палоне ды рэпатрыяцыі целаў.

Яшчэ адзін важны кірунак — прававая легалізацыя дабраахвотнікаў, якія страцілі пашпарты грамадзянаў Беларусі ці Расейскай Фэдэрацыі ды ня могуць аднавіць іх праз немагчымасьць зьвярнуцца да органаў улады гэтых дзяржаваў. Без дакумэнту, які пасьведчвае асобу, яны ня могуць аформіць пасьведчаньне на часовае жыхарства ва Ўкраіне. ​Патранацкая служба замежных дабраахвотнікаў уздымае гэтае пытаньне ва ўзаемадзеяньні з адпаведнымі органамі, апэлюючы адпаведнымі кейсамі сярод беларусаў. Трывае дыялёг адносна пошуку прававога рашэньня ды неабходных зьменаў, каб такія вайскоўцы мелі магчымасьць належна аформіць дакумэнты й легалізаваць сваё знаходжаньне ва Ўкраіне.

​Працуем далей, каб плённае ўзаемадзеяньне з адпаведнымі структурамі трывала.

ДАЛУЧАЙСЯ | ПАДТРЫМАЙ

Instagram | YouTube
Telegram | LinkedIn
Facebook | Threads
👁 1.4 тыс. ❤ 70👍 34🔥 8 ↻ 16 вчера в 06:16
Открыть пост ↗
Віталь «Вітушка» Трыгубаў нарадзіўся ў Менску. Паводле адукацыі - юрыст-палітолаг. У 2015 годзе далучыўся да «Маладога Фронту». Арганізоўваў пратэставыя акцыі. Браў удзел у абароне Курапатаў. Быў затрыманы па справе «Белага легіёну». У 2018 годзе стаў сакратаром «Маладога Фронту». Адзін з арганізатараў акцыі супраць інтэграцыі Беларусі з рф у 2019 годзе. У 2021-м быў вымушаны зьехаць з Беларусі.

​У лютым 2022 году быў у першай калёне дабраахвотнікаў, якія з тэрыторыі Эўропы рушылі на вызваленьне Кіеўшчыны. Выконваў баявыя задачы на Мікалаеўскім, Запароскім, Харкаўскім, Данецкім кірунках, абараняў Бахмут. Браў удзел у апэрацыях на тэрыторыі рф.

​Удзельнічаў у апэрацыі «Vivaldi» у складзе БДК батальёну «Hatred» 3-й АШБр. Загінуў падчас выкананьня баявой задачы на Ліманскім кірунку.
​Пахаваны на Нацыянальным вайсковым мэмарыяльным могільніку, на месцы пад нумарам 25 у 7-м шэрагу 7-га сэктару А.

​Памятаем! Адпомсьцім!

ДАЛУЧАЙСЯ | ПАДТРЫМАЙ

Instagram | YouTube
Telegram | LinkedIn
Facebook | Threads
👁 6 тыс. 🫡 123❤ 39🔥 5 💬 2 ↻ 49 8 ноября
Открыть пост ↗
​30 кастрычніка мы правялі нашага брата Віталя «Вітушку» Трыгубава ў апошні шлях. На пахаваньні былі прысутныя блізкія і пабрацімы Віталя. У мэтах бясьпекі нам давялося абмежаваць колькасьць прысутных, якіх інакш было б дакладна на некалькі соцень больш. Дзякуем усім за разуменьне такіх захадаў.

Віталь Трыгубаў пахаваны на Нацыянальным вайсковым мэмарыяльным могільніку, на месцы за нумарам 25 у 7 шэрагу, 7 сэктару А.

​Сёньня, на Дзяды, просім ушанаваць памяць героя Беларусі і Ўкраіны — Віталя «Вітушку» Трыгубава. У сваю чаргу, мы будзем нагадваць вольным эўрапейскім нацыям, каму яны абавязаныя сваёй свабодай і жыцьцём. Няхай хопіць нам жыцьця, каб адпомсьціць!.. Гонар Табе, шляхціч!

ДАЛУЧАЙСЯ | ПАДТРЫМАЙ

Instagram | YouTube
Telegram | LinkedIn
Facebook | Threads
👁 4.5 тыс. 🫡 163❤ 32👍 5 💬 3 ↻ 42 2 ноября