РУХ шчыра віншуе польскі народ з Днём Незалежнасьці Польшчы! 🇧🇾🤝🇵🇱
‡ РУХ ‡
📝 t.me/ruchbelnac_bot
🤝 t.me/ruchbelnac/276
📰 t.me/ruchbelnac
📷 instagram.com/ruchbelnac
📋 facebook.com/ruchbelnac
☕ buymeacoffee.com/ruchbelnac
⬜⬛⬜ Беларусь перадусім! ⬜🟥⬜
Статистика обновлена 13.11.2026 в 17:38 · 1 просмотр страницы · Хотите больше просмотров?
Динамика за 30 дней
Истории пока нет. График появится после следующих обновлений статистики.
Рекламные публикации
Последние публикации
Все посты канала →РУХ шчыра віншуе польскі народ з Днём Незалежнасьці Польшчы! 🇧🇾🤝🇵🇱
Але ж што прынесла Беларусі і беларускаму народу гэтая падзея? "Дзякуючы" ёй была ліквідаваная нацыянальная дзяржава – Беларуская Народная Рэспубліка. "Дзякуючы" ёй нашы землі былі падзеленыя паміж іншымі краінамі. "Дзякуючы" ёй былі забітыя ці рэпрэсаваныя больш за мільён беларусаў. "Дзякуючы" ёй былі зьнішчаныя тысячы прадстаўнікоў палітычнай, культурнай, творчай і духоўнай эліты. "Дзякуючы" ёй адбылася татальная русіфікацыя і дэнацыяналізацыя нашага народа, нашай культуры і сьвядомасьці. "Дзякуючы" ёй нашых хлопцаў адпраўлялі паміраць на незразумелых чужых войнах па ўсім сьвеце. "Дзякуючы" ёй сотні тысячаў беларусаў заразілася радыяцыяй Чарнобыля. Дык за што беларусы павінны сказаць "дзякуй" і радасна сьвяткаваць гвалтоўны бальшавіцкі пераварот? За прыгнёт, зьнішчэньне і забойствы? Часовы тактычны пэрыяд беларусізацыі, пэўныя эканамічныя і навуковыя посьпехі ніколі не пераважаць усіх тых шматлікіх злачынстваў і гора, што прынесла за сабою дата 7 лістапада 1917 году.
Пры гэтым бальшавікі не разглядалі ніякай дзяржаўнасьці беларусаў. Пасьля кастрычніцкага перавароту на нашых землях была ўтворана "Заходняя камуна" і ўключана ў склад савецкай Расеі, а яе тагачасныя кіраўнікі былі ўвогуле іншаземцамі. Адзін зь іх, Вільгельм Кнорыньш (Кнорын), заяўляў у газэце "Звезда" у кастрычніку 1918 году:
«Мы считаем, что белорусы не являются нацией, и что те этнографические особенности, которые их отделяют от русских, должны быть изжиты».Такога ж меркаваньня прытрымліваліся і ягоныя паплечнікі Аляксандар Мясьнікян (Мясьнікоў), Карл Ландэр і іншыя, а цяпер імёнамі гэтых ненавісьнікаў беларушчыны названыя вуліцы нашых гарадоў. Пры гэтым хаця б нейкую фіктыўную дзяржаўнасьць пры бальшавіках Беларусь па сутнасьці займела толькі дзякуючы БНР і нацыянальнаму руху. Стварэньне БССР – гэта вымушаны тактычны крок камуністаў, а ня іх клопат аб нашым народзе.
Сёньня на нашай Радзіме пануе нэасавецкі рэжым Лукашэнкі, які ўжо дзесяцігодзьдзямі працягвае тую ж самую антыбеларускую і антынацыянальную палітыку. Усё нашае так жа прыгнятаецца, зьнішчаецца і забіваецца. Але рэжым Лукашэнкі ўзрос не на пустым месцы. Ён стаўся вынікам неасуджанага ў 1990-ых гадах камунізму, ня зробленых гістарычных урокаў, не асэнсаваных вынікаў падзей 7 лістапада 1917 году. Таму цяпер беларускі народ працягвае пакутаваць у "советском раю".
Беларускі нацыяналізм і нацыяналісты – айцы-заснавальнікі і прадстаўнікі БНР, дзеячы нацыянальнага руху, слуцкія паўстанцы, хлопцы бацькі Булак-Балаховіча, партызаны генэрала Міхала Вітушкі, ваяры і дзеячы супраціву, адраджэнцы 1980-1990-ых гадоў зьяўляліся галоўнымі ворагамі тых, хто захапіў уладу 7 лістапада 1917 году. Бо яны жадалі бачыць незалежную, дэмакратычную і нацыянальную Беларусь, што цалкам супярэчыць усяму савецкаму. Таму ачарніць, абылгаць беларускі нацыяналізм і нацыяналістаў, зрабіць зь іх пудзіла, навесіць самых страшэнных цэтлікаў зьяўлялася важнейшай мэтаю для камуністаў. Гэтую ж устаноўку працягвае ўвасабляць і лукашэнкаўскі рэжым. Бо ён таксама вельмі добра разумее, што менавіта праз нацыянальную сьвядомасьць беларускі народ зможа яго зрынуць.
Толькі калі нашыя людзі усвядомяць гэта, калі яны зразумеюць, што беларускі нацыяналізм – гэта шлях да сапраўднай незалежнай, дэмакратычнай і нацыянальнай Беларусі, толькі тады мы зможам перамагчы гэтае бясконцае 7 лістапада.
| Далучыцца🔝| Дапамога🤝| Чат-бот 📝| Тэлеграм📩| Інстаграм🕊| Фэйсбук😎| BuyMeaCoffee☕️|
🤩 Беларусь перадусім! 🤩
🖼 На далучанай ілюстрацыі партрэт Міхала Вітушкі намаляваны забітым лукашыстамі мастаком Алесем Пушкіным.
💬 Міхал Апанасавіч Вітушка нарадзіўся 5 лістапада 1907 году ў Нясьвіжы. Навучаўся ў віленскай беларускай гімназыі, праскім Карлавым універсытэце і варшаўскай Палітэхніцы. Быў адным з лідараў беларускага студэнцкага руху.
Падчас Другой сусьветнай вайны зьяўляўся адным з кіраўнікоў «Беларускай Незалежніцкай Партыі» (БНП), якая ставіла сваёй мэтаю вызваленьне Беларусі ад нямецкіх і савецкіх акупантаў. У 1941 годзе разам з украінскімі братамі змагаўся з адступаючымі чырвонаармейцамі на Палесьсі. Пасьля выехаў у Смаленск і Бранск, дзе займаўся арганізацыяй беларускай адміністрацыі і беларускіх вайсковых адзінак. Летам 1944 году Міхал Вітушка ўдзельнічаў у Другім Усебеларускім кангрэсе, да якога БНП рыхтавала антынямецкае паўстаньне і абвяшчэньне незалежнасьці Беларусі, аднак з розных прычынаў пляны праваліліся. Пасьля адступіў на Захад і зьяўляўся адным з кіраўнікоў батальёну «Дальвіц» і афіцэрам Беларускай Краёвай Абароны. Неўзабаве дэсантаваўся ў акупаваную саветамі Беларусь і арганізаваў сетку партызанскіх групаў, вядомую як «Чорны кот», а пазьней рэарганізаваную ў «Беларускую вызвольную армію». Змагаўся на Радзіме да пачатку 1950-х гадоў, пасьля чаго вывеў большую частку застаўшыхся партызанаў на Захад. Меў рангу генэрала ад Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, а таксама першым атрымаў Ордэн Жалезнага рыцара – найвышэйшую вайсковую узнагароду Рады БНР.
Міхал Вітушка пасяліўся ў ФРГ і па сьведчаньнях яшчэ ня раз наведваў Беларусь па падробленых дакумэнтах. Паводле непацьверджаных зьвестках ад ягонага сына генэрал памёр у Нямеччыне 27 красавіка 2006 году.
СЛАВА ГЕРОЯМ БЕЛАРУСКАГА СУПРАЦІВУ!🇧🇾🇧🇾🇧🇾
| Далучыцца🔝| Дапамога🤝| Чат-бот 📝| Тэлеграм📩| Інстаграм🕊| Фэйсбук😎| BuyMeaCoffee☕️|
🤩 Беларусь перадусім! 🤩