Упоминания «Светлана Тихановская»

Где о канале пишут другие: ссылки, @упоминания и репосты. Нажмите на канал, чтобы открыть его страницу.

Страница площадки
по
Охват поста с упоминанием
Просмотров у поста
Упоминаний4
Каналов-источников4
Последнее упоминаниесегодня в 12:20
Как упоминают
Ссылки и @ 4 Репосты 0

Упоминания по времени

4 поста с упоминанием

сначала новые
Белсат tg14 тыс. подписчиков
Ссылка на канал
📷 Фотафакт: Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Дубліне з Уладзімірам Зяленскім

Размова паміж імі адбылася на палях саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці, які прымае сталіца Ірландыі.

Ціханоўская перадала прэзідэнту Украіны словы салідарнасці і падтрымкі ад беларусаў, а таксама падкрэсліла, што «беларускае пытанне» павінна стаць часткаю перамоваў пра трывалы мір у рэгіёне.
👁 778 ❤ 24👌 6 ↻ 2 сегодня в 12:20
Позірк. Навіны пра Беларусь tg2.7 тыс. подписчиков
Ссылка на канал
Германія працягвае цалкам салідарызавацца з беларускімі дэмсіламі і выступае за вызваленне ўсіх палітвязняў — МЗС

Пра гэта гаворыцца ў акаунце МЗС краіны ў X з нагоды візіту ў Берлін Святланы Ціханоўскай. 9 лістапада яна сустрэлася з дзяржсакратаром МЗС Германіі Гезам фон Гайрам.

Бакі гаварылі пра неабходнасць адзінай стратэгіі ЕС і санкцыйнага ціску, а таксама пра недапушчальнасць аднаўлення транзіту беларускага калію праз ЕС, пакуль не спыняцца рэпрэсіі.

"Германія — адзін з найважнейшых партнёраў Беларусі. Я падзякавала за тое, што краіна прыняла вызваленых палітвязняў, у тым ліку Марыю Калеснікаву і Віктара Бабарыку. Нашая задача — не толькі дамагацца вызвалення ўсіх, але і спыніць рэпрэсіі і падрыхтаваць краіну да дэмакратычных пераменаў",

— падкрэсліла Святлана Ціханоўская.

✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 t.me/tsikhanouskaya
👁 310 👍 5 ↻ 4 10 ноября
Мая Краіна Беларусь tg15 тыс. подписчиков
Ссылка на канал
🤍❤️🤍 Святлана, вы не адна!

Сёння мы хочам падтрымаць @tsikhanouskaya ад імя канала «Мая краіна Беларусь».

Мы разумеем, што цяпер ёй вельмі няпроста. Але асабліва балюча, калі чалавек, з якім яна прайшла праз столькі выпрабаванняў, замест сумеснай барацьбы супраць рэжыму Лукашэнкі пачынае змагацца супраць уласнай жонкі, публічна прыніжаючы яе і кажучы страшныя словы.

Святлана шэсць гадоў змагалася не толькі за свабоду Беларусі, але і за вызваленне свайго мужа. І вельмі сумна бачыць, што адбываецца цяпер.

Святлана @tsikhanouskaya , трымайцеся! Вы не адна!

Заклікаем нашых падпісчыкаў напісаць @tsikhanouskaya некалькі цёплых слоў у падтрымку. Часам гэта значыць значна больш, чым нам здаецца.

Калі вы таксама падтрымліваеце Святлану, не праходзьце міма. Падзяліцеся гэтым допісам, перашліце яго сябрам і пакіньце некалькі добрых слоў у каментарыях. Няхай Святлана бачыць, што яна не адна і што побач з ёй тысячы беларусаў.

Падтрымка - гэта таксама сіла. Жыве Беларусь! ❤️

Ваша «Мая краіна Беларусь».
👁 2.7 тыс. ❤ 327🤡 310💩 208 💬 2 ↻ 26 8 ноября
Ссылка на канал
🤬 КДБ запалохвае беларусаў у ЗША

Офіс Святланы Ціханоўскай паведамляе пра выпадкі ціску на беларусаў, якія жывуць у ЗША. Невядомыя прадстаўляюцца супрацоўнікамі беларускіх сілавых структур і звязваюцца з людзьмі праз месенджары, распытваюць пра ўдзел у пратэстах, палітычныя погляды і дзейнасць за мяжой, а таксама пагражаюць перадаць інфармацыю амерыканскай іміграцыйнай службе ICE.

У Офісе нагадваюць: беларусы не абавязаныя адказваць на такія пытанні. Важна захоўваць доказы кантактаў, звяртацца ў ФБР, скардзіцца на падазроныя акаўнты ў сацсетках і папярэдзіць сваякоў у Беларусі, бо ціск могуць аказваць і праз іх.

✍️ Калі вы сутыкнуліся з падобным ціскам, паведамляйце праваабаронцам праз тэлеграм @ViasnaSOS і @Viasnainfo. Па вашым жаданні, інфармацыя будзе цалкам непублічнай
👁 1.3 тыс. 🤬 26🖕 6❤ 1 ↻ 6 6 ноября