Посты

Some SEO Title

Фильтры:

ID площадки

Поиск по ключевому слову:

Фильтры

Дата:

Социальные сети:

Репосты:

Комментарии:

Охват:

График публикаций площадки

Всего 704 поста в 1 канале

Піца, мядзьведзі і плацёжныя карткі. Што зьменіцца ў Беларусі з 1 ліпеня

https://smarturl.click/3QXdV

1 ліпеня для беларусаў зьменяцца розныя ўмовы крэдытаў, пэнсій, абслугоўваньня ў крамах і на пошце, а таксама шмат іншага. Свабода прадстаўляе адмысловую падборку.
Па АНТ паказалі прапагандысцкі фільм пра Паўла Бялюціна «Спэцапэрацыя «Гарпун»

Пасьля вечаровага выпуску навінаў на канале АНТ выйшаў фільм «Спэцапэрацыя «Гарпун», прысьвечаны затрыманаму і ўвезенаму ў пачатку траўня 2025 году ў Беларусь Паўлу Бялюціну. Аўтары сьцьвярджаюць, што замежныя ўрады плянуюць зьнішчэньне Беларусі як дзяржавы.

Пра Бялюціна расказваюць як пра пасьлядоўніка «тэрарыстычнай дзейнасьці» Мікалая Аўтуховіча. Сьцьвярджаюць, што пасьля затрыманьня Аўтуховіча ў 2020 годзе Бялюцін і Артур Папок зьбеглі за мяжу. Сьцьвярджаецца, што «беглыя», у тым ліку Павел Бялюцін, рыхтавалі дронавыя атакі на Астравецкую АЭС.

КДБ сьцьвярджае, што ў базу даносаў, здабытую «Кібэрпартызанамі», у жніўні 2023 году ўкаранілі фальшывы данос Паўла Бялюціна на Мікалая Аўтуховіча ад 2017 году. База нібыта асобным рэсурсам была наўмысна выстаўленая ў інтэрнэт. КДБ нібыта такім чынам «падсунула» яе «Кібэрпартызанам». І апэрацыя нібыта аказалася вельмі пасьпяховай, бо Бялюцін быў скампрамэтаваны як даносчык і агент, яму адмовілі ў статусе ўцекача ў Літве.

Пра дэталі яго перапраўкі ў Беларусь было сказана, што КДБ пакідае іх за дужкамі. Сьцьвярджалася, што апэрацыя КДБ адносна Бялюціна працягвалася 732 дні.
Галоўнае за 30 чэрвеня на Радыё Свабода❤️

📌Ад канфармізму да «мяккае сілы». Як беларусам вызваліцца ад «русского мира»

📌«Бывае, што падае непрытомная». У палітзьняволенай Валерыі Касьцюговай пагаршаецца стан здароўя

📌Пры рэгістрацыі юрыдычных асобаў іх уласьнікаў будуць правяраць на пагрозу нацыянальнай бясьпецы

📌Сілавікі затрымалі лідэра гурту «Палац» Алега Хаменку

📌Лукашэнка прызначыў новага міністра прамысловасьці, а былога вярнуў на «Амкадор»

📌Што пагражае Ціханоўскаму? Фейгін — пра ўгоду з Трампам, першыя крокі Ціханоўскага і новыя вызваленьні

📌Дамаўляцца альбо ціснуць? Аб чым сьведчыць спрэчка Кавалеўскага зь Ціханоўскай пра стаўленьне Захаду да Лукашэнкі

📌Простая ратацыя ці выкрыцьцё змовы: чаму памянялі старшыню «Белай Русі»?
«Бывае, што падае непрытомная». У палітзьняволенай Валерыі Касьцюговай пагаршаецца стан здароўя

https://smarturl.click/ReRvx

Чатыры гады таму КДБ затрымала вядомую журналістку, паліталягіню Валерыю Касьцюгову.

Ужо амаль 3 гады Валерыю Касьцюгову ўтрымліваюць у жаночай калёніі №4 у Гомлі. Крыніца, дасьведчаная ў справах Валерыі Касьцюговай, паведамляе пра яе найперш тое, што ў яе пагаршаецца здароўе.
Улады Паўночнай Карэі паказалі разьвітаньне Кім Чэн Ына з загінулымі на вайне супраць Украіны жаўнерамі

Цэнтральная тэлевізія КНДР паказала кіраўніка дзяржавы каля трунаў, накрытых дзяржаўным сьцягам, паведамляе паўднёвакарэйскае агенцтва Yonhap.

Здымкі зробленыя ў час сумеснага культурнага мерапрыемства, арганізаванага Паўночнай Карэяй і Расеяй у Пхэньяне ў нядзелю. Гэта была вечарына, прысьвечаная першай гадавіне падпісаньня дамовы аб «ўсеаб’ёмным стратэгічным партнэрстве». Таксама ў матэрыяле паказалі нататнік з плямамі крыві, які, як мяркуецца, належыць паўночнакарэйскаму жаўнеру. Нататнік нібыта знайшлі на месцы бітвы ў Курскай вобласьці Расеі.

Дзяржаўныя СМІ Паўночнай Карэі таксама неаднаразова трансьлявалі выступ міністра культуры Расеі Вольгі Любімавай, якая была сярод прысутных на мерапрыемстве і выцірала сьлёзы, як і некалькі іншых гледачоў.

Рэпартаж на паўночнакарэйскай тэлевізіі паказалі пасьля таго, як Расея і КНДР назвалі апэрацыю ў Курскай вобласьці «пасьпяховай».

Самые популярные публикации

Першае фота Сяргея Ціханоўскага і іншых палітвязьняў на волі.
Реакций нет
10 779
21.06.2025 в 14:21
Вызвалены відэаблогер і былы прэтэндэнт на прэзыдэнцкую пасаду Сяргей Ціханоўскі — муж Сьвятланы Ціханоўскай, а таксама шэраг іншых палітвязьняў. Агулам вызвалілі 14 чалавек. Сярод іх былы супрацоўнік Радыё Свабода Ігар Карней, выкладчыца Натальля Дуліна, актывіст анархісцкага руху Акіхіра Гаеўскі-Ханада, уладальніца беларускага і швэдзкага грамадзянства Галіна Красьнянская, фігурант справы „Саюзу беларускага нацыянальнага шчыта” Кірыл Балахонаў і бізнэсовец Сяргей Шэлег. Усе яны таксама вывезеныя зь Беларусі.
Реакций нет
7 488
21.06.2025 в 14:28
Першыя фота на волі. Прэзыдэнт Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода Стыў Капус, былы журналіст Свабоды Ігар Карней і намесьнік памочніка дзяржсакратара ў пытаньнях Эўропы і Эўразіі Крыстафэр Сьміт.
Реакций нет
7 190
21.06.2025 в 14:19
21 чэрвеня 2025 году пасьля амаль двух гадоў зьняволеньня быў вызвалены журналіст і палітзьняволены Ігар Карней.

57-гадовы Ігар Карней — былы журналіст Радыё Свабода, больш за 20 гадоў асьвятляў на нашых радыёхвалях і вэб-сайце жыцьцё і падзеі ў Беларусі.

Ігар таксама вядомы як трэвэл-блогер і аўтар тэкстаў пра культурна-гістарычную спадчыну Беларусі.

Карнея затрымалі ў Менску 17 ліпеня 2023 году. 22 сакавіка 2024 году Менскі гарадзкі суд прызнаў Ігара Карнея вінаватым паводле ч. 3 арт. 361-1 КК («Удзел у экстрэмісцкім фармаваньні») і пакараў 3 гадамі зьняволеньня і грашовым штрафам у памеры 20 тысяч рублёў. Рэпартэра пакаралі за супрацоўніцтва зь Беларускай асацыяцыяй журналістаў, якую ўлады прызналі экстрэмісцкім фармаваньнем. Вярхоўны суд пакінуў прысуд бяз зьмены.

Чытаць падрабязна
👉 https://smarturl.click/zd68n
Реакций нет
6 557
21.06.2025 в 13:55
Сьвятлана Ціханоўская напісала ў сетцы X: «Мой муж Сяргей на волі! Цяжка апісаць радасьць у маім сэрцы... Мы ня скончылі. 1150 палітычных зьняволеных застаюцца за кратамі. Усе павінны быць вызваленыя». Яна падзякавала амэрыканскай дзяржаве і ўсім чальцам дэлегацыі на чале са спэцпасланьнікам Кітам Келагам. https://x.com/Tsihanouskaya/status/1936421693074841923
Реакций нет
6 112
21.06.2025 в 14:03
Лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская ў сваім тэлеграм-канале напісала: «Сяргей на волі. Побач са мной і дзецьмі. Здарылася тое, пра што нашая сям'я марыла гэтыя 5 гадоў і дзеля чаго мы ўсе працавалі, з моманту яго затрыманьня. Вызваленьне Сяргея - гэта крок да вызвалення ўсіх палітвязьняў і ўсёй Беларусі. Дзякуем усім за калясальную падтрымку».
Реакций нет
5 795
21.06.2025 в 14:54
Стала вядома, што сярод вызваленых палітвязень Сяргей Ціханоўскі, муж лідэркі дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятланы Ціханоўскай. А таксама экс-дацэнтка МДЛУ Натальля Дуліна. https://t.me/tsikhanouskaya/7038
Реакций нет
5 630
21.06.2025 в 13:47
Галоўныя падзеі 21 чэрвеня 

У выніку сустрэчы пасланьніка прэзыдэнта ЗША з Лукашэнкам вызвалілі 14 палітвязьняў. Сярод іх — Сяргей Ціханоўскі 

Ціханоўская: Здарылася тое, пра што нашая сям'я марыла гэтыя 5 гадоў і дзеля чаго мы ўсе працавалі

Выйшаў на свабоду палітвязень, былы журналіст Радыё Свабода Ігар Карней 

На волю выйшла найлепшая адмыслоўца па італьянскай мове ў Беларусі. Расказваем пра Натальлю Дуліну 

Шмат залежыць ад таго, ці будуць здольныя эўрапейцы перагледзець сваю палітыку, — Кавалеўскі пра вызваленьне палітвязьняў  

«Адмовілася здымацца ў прапагандысцкіх відэа». За што чацьвёрты раз асудзілі за кратамі палітзьняволеную Кульшу
Реакций нет
5 079
21.06.2025 в 17:02
Першыя відэа на волі
Реакций нет
5 068
21.06.2025 в 15:35
Эйсмант: Ціханоўскага і яшчэ 13 вязьняў вызвалілі на просьбу прэзыдэнта ЗША

Дзяржаўнае агенцтва навінаў БелТА працытавала прэсавую сакратарку Лукашэнкі Натальлю Эйсмант: «Прэзыдэнтам прынята рашэньне аб памілаваньні 14-ці асуджаных. Гэта была просьба прэзыдэнта Злучаных Штатаў Амэрыкі. У асноўным гэта замежнікі: 2 грамадзяніна Японіі, 3 грамадзяніна Польшчы, 2 — Латвіі, а таксама грамадзяне Эстоніі, Швэцыі і ЗША. У сьпісе і некалькі беларусаў. Гэта асобы, асуджаныя за экстрэмісцкую і тэрарыстычную дзейнасьць. Сяргей Ціханоўскі ў тым ліку. Рашэньне аб вызваленьні Ціханоўскага было прынята Прэзыдэнтам выключна з гуманных меркаваньняў, з мэтай узьяднаньня сям’і».

Пра вызваленьне палітвязьняў стала вядома 21 чэрвеня празь некалькі гадзін пасьля таго як спэцыяльны прадстаўнік прэзыдэнта ЗША ў пытаньнях Украіны Кіт Келаг сустрэўся ў Менску з Аляксандрам Лукашэнкам.

https://smarturl.click/e06xR
Реакций нет
5 045
21.06.2025 в 17:32