Міжнародны дзень салідарнасьці зь Беларусьсю адзначаецца з 2023 году ў дзень сьмерці Рамана Бандарэнкі, 31-гадовага менчука, якога 11 лістапада 2020 году жорстка пабілі людзі ў цывільным у двары ягонага дому.
З ініцыятывы Сьвятланы Ціханоўскай 12 лістапада стала днём міжнароднай салідарнасьці зь беларусамі, якія змагаюцца за свабоду і дэмакратыю. Ініцыятыву падтрымалі прадстаўнікі Эўразьвязу і Эўрапарлямэнту.
Пра іншыя гістарычныя падзеі 12 лістапада чытайце на сайце Свабоды