Дакументы, падаткі, легалізацыя: дзе бясплатна атрымаць кансультацыю ў Польшчы і Германіі🇵🇱
Польшча — ADRA PolskaФонды ADRA Polska і Right to Protection Poland у праекце
«Most do Integracji – Silniejsi Razem» кансультуюць паўналетніх замежнікаў(-ц), якія легальна жывуць у Польшчы. Праект фінансуе польскі Фонд працы.
Юрыдычныя кансультацыі тычацца легалізацыі побыту і працы, працоўных правоў, сацыяльных выплат, падаткаў пры працаўладкаванні і настрыфікацыі дыпломаў.
Кар'ерныя кансультацыі дапамагаюць з пошукам працы, CV і сумоўем. Асабіста — у шасці гарадах, анлайн — з усёй краіны. Пасля анкеты каманда праекта сама звяжацца і прапануе тэрмін. Пытанні — на
lektoraty@adra.pl.
💡 Да
19 снежня разам з ZPPM Lewiatan ідуць афлайн
варкшопы «Zrzeszanie się w Polsce»: 4 гадзіны, да 14 чалавек, па-польску або па-англійску. Фрылансерам(-кам) найбольш карысная тэма «Маркетынг і прадпрымальніцтва»: розніца паміж umowa zlecenie, umowa o dzieło і B2B, як дамаўляцца пра стаўку.
Расклад (горад — спасылка на запіс):
•
Гданьск —
25 лістапада і
11 снежня: 10:00–14:00 маркетынг, 15:00–19:00 працоўныя правы
•
Сасновец —
23 лістапада: 9:00–13:00 маркетынг, 14:00–18:00 працоўныя правы;
4 снежня: 10:00–14:00 маркетынг, 15:00–19:00 працоўныя правы
•
Вроцлаў —
27 лістапада: 11:00–15:00 працоўныя правы, 16:00–20:00 швейна-тэкстыльная галіна;
2 снежня: 11:00–15:00 маркетынг, 16:00–20:00 працоўныя правы
• Праца ў ахове здароўя:
Варшава —
17, 24 лістапада, 1 снежня;
Чэнстахова —
20, 21 лістапада, 19 снежня;
Катавіцы —
5, 12, 13 снежняАнкета не гарантуе месца, можа быць рэзервовы спіс. Пытанні пра варкшопы — на
warsztaty@modalewiatan.pl.
✦✦✦
🇩🇪
Германія — touring artiststouring artists — нямецкі цэнтр па мабільнасці мастакоў(-чак) усіх дысцыплін, яго ладзяць ITI Germany, IGBK і Dachverband Tanz.
Бясплатныя кансультацыі праходзяць па email, тэлефоне або анлайн, на англійскай, нямецкай ці турэцкай. Яны для тых, хто нядаўна пераехаў у Германію, едзе з праектам у Германію або з Германіі за мяжу, а таксама для арганізатараў(-ак), якія запрашаюць замежных артыстаў(-ак).
Тэмы — візы і від на жыхарства, падаткі, сацыяльнае страхаванне, кантракты, мытня, фінансаванне мабільнасці.
*️⃣З заяўкамі ў Künstlersozialkasse (KSK) — фонд сацыяльнага страхавання творцаў — не дапамагаюць. Запісацца можна на
beratung@touring-artists.info або праз
форму.
📄 На сайце ёсць
даведнік па візах, падатках, страхоўках, аўтарскім праве і мытні, раздзел
New in Germany для музыкі, візуальных і перфарматыўных мастацтваў,
база фінансавання,
калькулятар падаткаў,
узоры дакументаў і
відэатуторыялы. Друкаваны даведнік можна
замовіць бясплатна.
💡 Падзеі:•
13 лістапада —
дзень варкшопаў для візуальных мастакоў(-чак) у Künstlerhaus Bethanien у Берліне: фінансаванне, праектныя прасторы, майстэрні, рэзідэнцыі. Па-англійску. Месцаў ужо няма: новыя заяўкі трапляюць у
ліст чакання.
•
4 снежня —
ONpaper, анлайн па-нямецку: падаткі і ўнёскі для арганізатараў(-ак) праектаў з дзяржаўным фінансаваннем.
•
9 снежня —
CCCberlin, анлайн па-нямецку: як спалучаць працу па найме і фрыланс.
🔤 Англамоўныя семінары
«Get started!» пра фрыланс, падаткі і KSK на лістапад ужо запоўненыя, новыя даты пакуль не абвешчаныя. Сачыце за
календаром touring artists.
навіны |
магчымасці |
чат |
сайтInstagram |
Facebook |
Падтрымаць!