Телеграм

Еўрарадыё | Еврорадио

@euroradio Общие новости и СМИ
РКН: проверяем Не иноагент
Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
TikTok: tiktok.com/@euroradio
FB: facebook.com/euroradio.fm
Instagram: instagram.com/euroradio

Статистика обновлена 12.11.2026 в 18:26 · 1 просмотр страницы · Хотите больше просмотров?

Подписчики8 376
Охват поста1 463 17% от подписчиков
ERR за месяц17,47%
ERR за 24 часа16,77%

Динамика за 30 дней

Рекламные публикации

Рекламных публикаций не найденоЗа последнее время мы не нашли на площадке ни одного рекламного поста.

Последние публикации

Все посты канала →
Еўрарадыё | Еврорадио tg8.4 тыс. подписчиков
Открыть пост ↗
👀 Беларусы Вільні, абвестка для вас. А 19-й па адрасе Bokšto g. 4 пройдзе прэзентацыя кнігі Вольгі Вялічка "Нябачныя. Гісторыі жонак палітвязняў". Удзельнічаць будуць былыя палітвязні Уладзь Лабковіч і Мікола Дзядок, а мадэраваць сустрэчу — журналістка Настасся Занько.

Калі вы не ў Вільні, але хочаце кнігу — яе можна набыць у выдаўцоў з Gutenberg Publisher.

Вольга Вялічка — псіхалагіня і актывістка з Гродна. Яна была дырэктаркай арганізацыі "Гродзенскі дзіцячы хоспіс". Таксама Вялічка з'яўляецца аўтаркай кнігі пра дзяцей палітвязняў.

Першапачаткова прэзентацыя планавалася ў прасторы "Кропка", але пад ціскам фем-актывістак яе стваральнік Зміцер Фурманаў быў вымушаны адмяніць івэнт. Частку фем-супольнасці незадаволіў удзел Дзядка, якога яго былая дзяўчына Яна абвінавачвае і аб'юзе. Сам Дзядок прызнае факт адносін з Янай, але сваёй віны ў нічым не бачыць. А пасля адмовы "Кропкі" ад прэзентацыі ён зрабіў асабісты кэнсэлінг і вырашыў не прадаваць там свае кнігі.
👁 171 ❤ 3👍 2🔥 2 ↻ 6 сегодня в 15:17
Еўрарадыё | Еврорадио tg8.4 тыс. подписчиков
Открыть пост ↗
Джэнсэн Хуанг падаў у адстаўку з пасады кіраўніка NVIDIA. Усё праз свой пазашлюбны раман з кітайскай шпіёнкай.

Хуанг запэўніваў, што не ведаў пра падазрэнні амерыканскіх уладаў адносна сваёй каханай. Але гэта не дапамагло супакоіць інвестараў і партнёраў.

Усяго за тыдзень NVIDIA страціла каля 600 млрд долараў сваёй капіталізацыі. Гэта як 37 гадавых бюджэтаў Беларусі.


Але выглядае так, што і адстаўка Хуанга не спыняе паніку на рынку: на прэмаркеце ў чацвер акцыі NVIDIA падаюць ажно на 10%.

Хуанг заснаваў NVIDIA 33 гады таму. За гэты час кампанія пераўтварылася з невялікага стартапу ў адну з буйнейшых карпарацый свету. Шмат у чым яе поспеху дапамагло развіццё ШІ — гігантам кшталту OpenAI, Anthropic і Google патрэбныя вельмі магутныя графічныя працэсары, на якіх спецыялізуецца як раз NVIDIA. Сёння доля кампаніі на рынку графічных працэсараў і апаратных паскаральнікаў для патрэбаў ШІ перавышае 90%.
👁 391 👍 6👏 3🤡 2 💬 1 ↻ 3 сегодня в 14:40
Еўрарадыё | Еврорадио tg8.4 тыс. подписчиков
Открыть пост ↗
"Лёсы Беларусі і Украіны непарыўна звязаныя". Святлана Ціханоўская пачала свой удзел у самым буйным палітычным саміце Еўропы з сустрэчы з Уладзімірам Зяленскім.

— Ад выніку гэтай вайны залежыць і будучыня нашай краіны. Мір павінен быць на ўмовах Украіны, з надзейнымі гарантыямі бяспекі, якія не дазволяць Расіі напасці зноў, — заявіла Ціханоўская.

— Беларускае пытанне павінна стаць часткай перамоваў пра трывалы мір. Нельга дапусціць, каб Беларусь засталася пад кантролем Расіі або стала суцяшальным прызам для Пуціна. Неабходна вывесці расійскія войскі з Беларусі і аднавіць сапраўдную незалежнасць і суверэнітэт нашай краіны. Без гэтага не будзе трывалай бяспекі ні для Украіны, ні для ўсяго рэгіёна.

Мы абмеркавалі ролю рэжыму Лукашэнкі ў расійскай агрэсіі і важнасць недапушчэння ўцягвання беларускай арміі ў вайну. Рэжым Лукашэнкі нясе поўную адказнасць за свае злачынствы і падтрымку расійскай агрэсіі. Таму міжнародны ціск на рэжым, у тым ліку санкцыйны, павінен працягвацца.
👁 497 ❤ 22👍 7🤡 5 💬 2 ↻ 4 сегодня в 14:08