STRYZHAK
Статистика обновлена 13.11.2026 в 17:58 · 1 просмотр страницы · Хотите больше просмотров?
Динамика за 30 дней
Истории пока нет. График появится после следующих обновлений статистики.
Рекламные публикации
Последние публикации
Все посты канала →Прэзентацыю мадэруе журналістка Настасся Занко, удзельнічаюць аўтарка кнігі, а таксама былыя палітвязні Уладзь Лабковіч і Мікола Дзядок.
Месца прэзентацыі была зменена ў апошні момант, бо крама беларускай атрыбутыкі "Кропка" адмовіла ў правядзенні прэзентацыі праз адкрыты ліст з заклікам кэнсэлінга аднаго з спікераў Міколы Дзядка.
Мая пазіцыя праваабаронцы па кэнсэлінгу як метаду адстойвання грамадскіх інтарэсаў вельмі простая: арганізаваная кампанія па спробах выключэння таго ці іншага чалавека з грамадскай прасторы, ня мае нічога супольнага з правам і правамі чалавека і ёсць яскрава выражанай пазаправавой кампаніяй пераследу. У асобных выпадках, калі такая кампанія наносіць значную шкоду інтарэсам, здароўю і жыццю ахвяры кэнсэлінга, ёй можа быць дадзеная прававая ацэнка.
Фактычна гэта булінг для дарослых, ня важна з якой прычыны ён адбываецца. Калі табе непрыемны чалавек, ты лічыш што ягоныя ўчынкі, погляды, дзеянні не вартыя падтрымкі і прыняцця ты баніш яго і не камунікуеш з ім.
Як праваабаронца і ахвяра падобнай спробы кэнсэлінгу асуджаю гэтую з'яву як практыку і лічу яе асабліва небяспечнай у дачыненні да былых палітвязняў і іншых рэпрэсаваных беларускім рэжымам.
А кніга пра жанчын, напісаная жанчынай і пра складаныя тэмы чакання, гвалту і нябачнасці жонак палітвязняў у грамадскай прасторы. То прыходзьце!
Праз некалькі дзён пасля вызвалення Антон даведаўся, што ягоны пашпарт ануляваны. У пашпартным стале адмовіліся выдаць новы дакумент:
"Мяне адразу папярэдзілі, што судзімасць з мяне не знялі, бо гэта не прадугледжана Указам прэзідэнта. На маім пасведчанні толькі напісана пра вызваленне з магчымасцю застацца ў Рэспубліцы Беларусь. То-бок, яны нібыта дазваляюць мне жыць у Беларусі".
Чалавек пераехаў з унутранай тypмы ў знешнюю. Без правоў, але з дадатковымі абавязкамі. Якімі? Чытайце ў матэрыяле.