Телеграм

Usau Pavel

@usovpavel Политика и экономика
РКН: проверяем Иноагент: проверяем
Агляд і аналіз бягучых палітычных падзей. Беларусь і Сьвет. ❗️З 9 жніўня 2023 рэжымам Лукашэнкі ўнесены ў сьпіс экстрэмісцкіх.

Статистика обновлена 12.11.2026 в 18:40 · 1 просмотр страницы · Хотите больше просмотров?

Подписчики1 950
Охват поста1 659 85% от подписчиков
ERR за месяц85,08%
ERR за 24 часа45,21%

Динамика за 30 дней

Рекламные публикации

Рекламных публикаций не найденоЗа последнее время мы не нашли на площадке ни одного рекламного поста.

Последние публикации

Все посты канала →
Usau Pavel tg1.9 тыс. подписчиков
Открыть пост ↗
Неяк сьціпла. Сустрэча (хіба сакрэтная) кіраўнікоў краінаў АДКБ
👁 602 😁 3💩 2🔥 1 💬 10 ↻ 4 вчера в 16:59
Usau Pavel tg1.9 тыс. подписчиков
Открыть пост ↗
У каментарах мне пішуць, што "ініцыятыва" Івана Краўцова - гэта тролінг, жарт на чарговую ініцыятыву ОСЦ, якая называецца "Крыніца". Ну, што ж як кажуць "купіўся".

Бо, на жаль ужо не адчуваю ніякай розьніцы паміж "тролінгам" і "рэальна тролінгавай дзейнасьцю". Ніякай. Сутнасьць адна. Колькі ўжо такіх "тролінгаў барацьбы" было: інфапоінт, галасавалка ў 2021 годзе, "два крыжыкі". Самы класычны прыклад - гэта віртуальны Яьска з-пад Вільні, з якім бегаў А.Лябедзька, "выбары ў КР", кабінета-міністры і г.д.
Менавіта таму праект Івана для мяне выглядаў цалкам рэальны. Можна яму толькі падзякваць за такі жарт. Канешне ж выбачаюся, калі ў маім тэксьце пакрыўдзіў Ivan Kravtsov.
👁 875 ❤ 16💯 8👍 4 💬 49 ↻ 15 вчера в 11:20
Usau Pavel tg1.9 тыс. подписчиков
Открыть пост ↗
Абгрунтаванне бюджэту: 500 000 €, альбо грантавая ліхарадка.

Вось так трэба працаваць і зарабляць грошы на дэмакратыі. Нічога асабістага проста бізнэс. Платформа Івана Краўцова. Я так разумею, што 500 К гэта сродкі з еўрагрантаў, якія ідуць на барацьбу беларускага народу за дэмакратыю (як дэклапуюць у ЕЗ).
З такімі бюджэтамі змагацца за дэмакратыю можна вечна. І што цікава, гэта яшчэ вельмі сьціплыя запатрабаваньні.

Прынамсі Іван прадэманстраваў публічнасьці мэты і бюджэт. Але гэта таксама паказвае сутнасьць большасьці беларускіх "экспертна-публічных" пляцовак.

Так сапраўды крызіс 2020 года зрабіў адну рэч, ен адкрыў кранік грашовых патокаў для апазіцыі, што канешне ўжо прывяло да катастрофы і негатыўных наступстваў для беларускай дэмакратычнай супольнасьці на гады.

2020 год спарадзіў вялікую грантавую ліхарадку, якой сапраўды ў нашай гісторыі яшчэ не было.

Стварэньня "вечнай апазіцыі" і бясконцай барацьбы за стветлую будычыню народа.

Але, што там будучыня, трэба жыць тут і цяпер, карыстацца магчымасьцямі. Як там кажуць, жыцьцё адно.

Абгрунтаванне бюджэту: 500 000 €

Персанал — 180 000 € (36%). Каардынатар праграмы, два аналітыкі і юрыст на 24 месяцы. (1 800 эўра на чалавека).

Яны падтрымліваюць тэкст вымярэнняў у актуальным стане і вядуць працу з партнёрамі.
Экспертная распрацоўка (напісаньне пустых нікому не патрэбных тэкстаў у глянцавых абложках - П.У.) — 90 000 € (18%). Прававая экспертыза пакета рэформаў, эканамічнае мадэляванне і знешнія эксперты па кожным з 11 вымярэнняў.
Адвакацыя (падарожжы - П.У.)— 70 000 € (14%). Сустрэчы ў Бруселі, Вашынгтоне, Варшаве і Вільні, удзел у міжнародных форумах, прэзентацыя праграмы ўрадам і міжнародным арганізацыям.
Камунікацыі — 70 000 € (14%). Пераклад на англійскую, польскую і літоўскую мовы, кантэнт для сацыяльных сетак, падтрымка сайта і прасоўванне.
Кансультацыі з дыяспарай — 40 000 € (8%). Публічныя абмеркаванні ў шасці гарадах і анлайн-апытанні. Іх вынікі ўлічваюцца ў наступных рэдакцыях праграмы.
Маніторынг — 25 000 € (5%). Публічны трэкер выканання вымярэнняў і штоквартальныя справаздачы.
Адміністраванне і аўдыт — 25 000 € (5%). Бухгалтарыя, банкаўскія выдаткі і незалежны аўдыт праекта.

Разам: 500 000 €.

Не зразумела якая ж галоўная мэта дзейнасьці, хаця каму гэта цікава.
👁 888 🙈 10😁 4👍 2 💬 20 ↻ 26 вчера в 10:56