Телеграм

Зянон Пазьняк

@zianon_pazniak Политика и экономика
РКН: проверяем Не иноагент
Facebook Зянона Пазьняка: https://www.facebook.com/ivan.viktarovic.5

Zianon Pazniak, Pozniak, Пазняк, Зенон Позняк

Статистика обновлена 14.11.2026 в 05:55 · 1 просмотр страницы · Хотите больше просмотров?

Подписчики1 947 +1 за 1 день
Охват поста1 438 74% от подписчиков
ERR за месяц73,86%
ERR за 24 часа34,98%

Динамика за 30 дней

Рекламные публикации

Рекламных публикаций не найденоЗа последнее время мы не нашли на площадке ни одного рекламного поста.

Последние публикации

Все посты канала →
Зянон Пазьняк tg1.9 тыс. подписчиков
Открыть пост ↗
Зянон Пазьняк. Размовы з Дзмітрыем Гурневічам і Паўлам Мажэйкам

Гэтая кніга — вынік дзясяткаў гадзінаў размоў. Доўгіх, эмацыйных, часам поўных спрэчак. Мы размаўлялі ў кавярнях, кватэрах, машынах, па тэлефоне, праз мэйлы і нават у гандлёвых цэнтрах пад рэкламныя абвесткі. Пра ўсё.

У гэтай кнізе мы з Паўлам сабралі размовы пра асабістае жыццё Зянона Пазняка і беларускае ХХ стагоддзе. Пра бацьку, якога забрала вайна, маці, якая выхавала сына, людзей і мясціны, якія сфармавалі ягоны характар. Пра савецкую рэчаіснасць, рэпрэсіі, русіфікацыю, адкрыццё Курапатаў, стварэнне БНФ і барацьбу за незалежнасць.

Гэта гісторыя нашай краіны праз асабісты досвед чалавека, які ў адзін з вырашальных момантаў быў у першых шэрагах тых, хто змяніў хаду беларускай гісторыі.

І запрашаем на прэзентацыю ў Варшаве! Прыходзьце на “Прадмову”. А 13.00 у суботу, 14 лістапада. Dom spotkań z historią. Ul. Zielna 34, 4 паверх.
👁 88 ❤ 6👍 3 ↻ 1 вчера в 14:16
Зянон Пазьняк tg1.9 тыс. подписчиков
Открыть пост ↗
Відэа развітаньня з беларускім героем Віталем "Вітушкам" Трыгубавым

Развітаньне прайшло 30 кастрычніка. Відэа з'явілася на канале Беларускага Дабраахвотніцкага Корпусу.

Віталь «Вітушка» Трыгубаў
нарадзіўся ў Менску. Паводле адукацыі — юрыст-палітолаг. У 2015 годзе далучыўся да «Маладога Фронту». Арганізоўваў пратэставыя акцыі. Браў удзел у абароне Курапатаў. Быў затрыманы па справе «Белага легіёну». У 2018 годзе стаў сакратаром «Маладога Фронту». Адзін з арганізатараў акцыі супраць інтэграцыі Беларусі з РФ у 2019 годзе. У 2021-м быў вымушаны зьехаць з Беларусі.

​У лютым 2022 году быў у першай калёне дабраахвотнікаў, якія з тэрыторыі Эўропы рушылі на вызваленьне Кіеўшчыны. Выконваў баявыя задачы на Мікалаеўскім, Запароскім, Харкаўскім, Данецкім кірунках, абараняў Бахмут. Браў удзел у апэрацыях на тэрыторыі рф.

​Удзельнічаў у апэрацыі «Vivaldi» у складзе БДК батальёну «Hatred» 3-й АШБр. Загінуў падчас выкананьня баявой задачы на Ліманскім кірунку.

​Пахаваны на Нацыянальным вайсковым мэмарыяльным могільніку, на месцы пад нумарам 25 у 7-м шэрагу 7-га сэктару А.

Слава Героям!
Жыве Беларусь!
👁 681 ❤ 38😢 12😁 1 ↻ 4 9 ноября
Зянон Пазьняк tg1.9 тыс. подписчиков
Открыть пост ↗
Каментар Зянона Пазьняка наконт выбараў у ЗША: "Нічога не зменіцца, Кангрэс тут не пры чым да гэтай палітыкі. Гэта ўсё воля Трампа. Я думаю, што ён будзе працягваць гэтую палітыку, яна яму патрэбная, і тут ёсць посьпехі. Ён вызваліў некалькі сот палітвязьняў, таму гэтая палітыка будзе працягвацца. На некалькі пазіцый і ў Сенаце, і ў Кангрэсе дэмакраты будуць мець больш. Менавіта палітыка Трампа мае практычнае значэньне"

Слухайце цалкам у запісе
👁 1.7 тыс. 😁 17👍 15👏 10 ↻ 23 5 ноября